Напрыканцы ліпеня ў Беларусі зноў быў вынесены чарговы смяротны прысуд. Беларусь з’яўляецца адзінай краінай у Еўропе, дзе дагэтуль прымяняецца смяротная кара. Паводле беларускага заканадаўства, вышэйшая мера пакарання можа прызначацца мужчынам ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў, якія ўчынілі асабліва цяжкія злачынствы. Звычайна гэта забойства двух або больш чалавек, альбо забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю. Сярод асуджаных на смяротнае пакаранне параўнальна мала серыйных забойцаў або заўзятых бандытаў. Адзінкавы выпадак тэрарызму. Як правіла, гаворка ідзе пра побытавыя забойствы, абцяжараныя станам алкагольнага або наркатычнага ап’янення. Аднак, нягледзячы на тое, што ўжыванне смяротнага пакарання не звязанае з пытаннямі нацыянальнай бяспекі і падтрыманнем цэласнасці існуючай палітычнай сістэмы, беларускія ўлады працягваюць настойліва падкрэсліваць, што адмяняць яго не збіраюцца. Асноўнай прычынай называюцца вынікі рэферэндуму, праведзенага ў 1996 годзе, калі 80% грамадзян, што прын