Школьнік з Баранавіч захацеў выйсці з БРСМ, але не змог гэтага зрабіць. Хлопец прыйшоў у гарадскую арганізацыю БРСМ, каб здаць партыйны білет, але ўжо на ганку ўстановы ахоўнік сказаў, што выйсці з саюза моладзі будзе складана. У мясцовай БРСМ-суполцы Еўрарадыё далі тлумачэнні, але выглядаюць яны дзіўнавата. “Хадзіў сёння ў гарвыканкам, каб выйсці з БРСМ, — напісаў жыхар Баранавіч у сваім тэлеграм-канале. — Ахоўнік адразу сказаў, што зрабіць гэта да 32 гадоў будзе складана. Прыходжу ў кабінет, там сядзяць дамы, ядуць печыва, п’юць гарбату. І тут школьнік 16 гадоў гаворыць, што хоча выйсці з БРСМ. І грымасы адразу змяніліся”. Актывісты баранавіцкай суполкі БРСМ здзівіліся жаданню хлопца выйсці з арганізацыі. Там запыталіся, навошта ён сыходзіць і ці ведае, што застанецца без ільгот пры паступленні ў ВНУ. “Я адказаў, што добра ўсё ведаю, але ўсё роўна прыняў такое рашэнне, — адказаў хлопец. — А потым аказалася, што няма старшыні. Вакансія — адкрытая. Я падумаў, што падманулі. Сапраўды
У Баранавічах хлопец не можа выйсці з БРСМ. Разбіраемся чаму
5 сентября 20195 сен 2019
19
1 мин