Найти тему

Генсек NATO выказаўся пра дыялог з Беларуссю

Гітанас Наўседа і Енс Столтэнберг / nato.int
Гітанас Наўседа і Енс Столтэнберг / nato.int

Генсек NATO Енс Столтэнберг выказаўся пра дыялог з Беларуссю. Напярэдадні ў Бруселі разам з літоўскім прэзідэнтам Гітанасам Наўседай ён правёў прэс-канферэнцыю. "Нам патрэбна супрацоўніцтва, таму што Беларусь — наш сусед",сказаў Столтэнберг. Паводле яго слоў, дыялог NATO з нашай краінай ёсць — і ў пытанні ядзернага нераспаўсюджання, і ў пытаннях бяспекі, кантроля за ўзбраеннямі. І ён выгадны абодвум бакам, падкрэсліў генсек Паўночнаатлантычнага альянсу.

"У Беларусі павінна быць суверэннае права выбіраць уласны шлях", — сказаў Енс Столтэнберг. NATO гэты выбар будзе паважаць.

Пра дыялог з NATO напярэдадні ў праграме "Размова ў прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1" гаварыў і старшыня Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась. Нядаўна ён удзельнічаў у Варшаве ў сустрэчы са сваімі калегамі з Польшчы і Украіны, а таксама з дарадцам амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам.