3 верасня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрывае юбілейны 100-ы сезон. Спектаклем адкрыцця традыцыйна стане “Паўлінка”, якая ідзе ў Купалаўскім амаль 80 гадоў. Напярэдадні новага сезона дырэктар Купалаўскага Павел Латушкараспавёў, што ў юбілейным сезоне рыхтуе праект па гісторыі тэатра, экскурсіі па тэатру і адукацыйную праграму для школьнікаў. Уласны часопіс, адукацыйная праграма і опэн-эйр Адзін з праектаў прысвечаны гісторыі тэатра. Гледачам раскажуць, хто ствараў спектаклі ў мінулым праз пастаноўкі фрагментаў п’ес з удзелам сучасных акцёраў. Таксама ў тэатры будуць ладзіць экскурсіі. Ахвотныя змогуць зазірнуць за кулісы і пахадзіць па творчых цэхах Купалаўскага. Праект “Літаратура і тэатр” на камернай сцэне прадставіць сучасную беларускую літаратуру. Рэжысёр Раман Падаляка расказаў Еўрарадыё, што марыць, каб са сцэны загучалі словы не толькі Андруся Горвата (спектакль “Радзіва Прудок”), але і Віктара Марціновіча, Святланы Алексіевіч, Альгерда Бахарэвіча ды іншых б
Не Горватам адзіным: чым Купалаўскі здзівіць гледачоў у 100-м сезоне
30 августа 201930 авг 2019
48
3 мин