Найти тему
Новости Борисова

Сыны прынялі эстафету ад бацькоў

Напрыканцы мінулага тыдня камбайны СУП “Зачысце Агра” дажыналі апошнія гектары аўса за вёскай Капачэўка. За штурваламі двух камбайнаў КЗС-1218 былі браты Сяргей і Валерый Макрыцкія. Напярэдадні абодва браты пераадолелі па намалоту на камбайн рубеж у тысячу тон зерня, таму прама ў полі старшыня Барысаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Зінаіда Басарэўская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Зяблікава ўручылі камбайнерам-“тысячнікам” Падзячныя пісьмы і падарункі ад раённага камітэта прафсаюза.

Маладзёжны экіпаж ААТ “Барысаўская Аграпрамтэхніка”  ў складзе старшага камбайнера Валерыя МАКРЫЦКАГА (справа) і камбайнера Андрэя ВЯРЦІНСКАГА
Маладзёжны экіпаж ААТ “Барысаўская Аграпрамтэхніка” ў складзе старшага камбайнера Валерыя МАКРЫЦКАГА (справа) і камбайнера Андрэя ВЯРЦІНСКАГА
Старшыня Барысаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Зінаіда БАСАРЭЎСКАЯ і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена ЗЯБЛІКАВА ўручаюць Падячнае пісьмо і каштоўны падарунак ад райкама прафсаюза камбайнеру-“тысячніку” СУП “Зачысце Агра” Сяргею МАКРЫЦКАМУ
Старшыня Барысаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Зінаіда БАСАРЭЎСКАЯ і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена ЗЯБЛІКАВА ўручаюць Падячнае пісьмо і каштоўны падарунак ад райкама прафсаюза камбайнеру-“тысячніку” СУП “Зачысце Агра” Сяргею МАКРЫЦКАМУ

На мінулагоднім жніве браты Макрыцкія працавалі на адным камбайне ААТ “Барысаўская Аграпрамтэхніка”, таксама пераўзышлі па намалоту тысячны рубеж і нават выйшлі пераможцамі раённага спаборніцтва сярод маладзёжных камбайнавых экіпажаў. Сёлета старэйшы з братоў, Сяргей, працуе галоўным інжынерам СУП “Зачысце Агра”, але на перыяд уборкі збажыны сеў за штурвал камбайна гаспадаркі. А былы яго памочнік, малодшы брат Валерый, які па-ранейшаму працуе механізатарам у Аграпрамтэхніцы, на гэты раз сам узначаліў маладзёжны экіпаж абслуговай арганізацыі. Памочнікам у яго цяпер працуе малады механізатар Аграпрамтэхнікі Андрэй Вярцінскі. Маладзёжны экіпаж убіраў азімы рапс, азімую свірэпіцу і збожжавыя культуры ў ААТ “Карсакавіцкі”, а потым прыехаў на дапамогу механізатарам СУП “Зачысце Агра”.

Сёлета ў гэтай гаспадарцы пасевы пад збожжавымі і зернебабовымі культурамі павялічаны ў паўтара раза, і іх плошча перавысіла паўтары тысячы гектараў. Сваімі сіламі хлебаробам было б не па сіле ўбраць вырашчаны ўраджай у аптымальныя тэрміны, каб не дапусціць страт. Таму кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства давялося ўзяць у арэнду яшчэ адзін камбайн у ААТ “Лошніцкі край” і звярнуцца з просьбай аб дапамозе да работнікаў Аграпрамтэхнікі.

Як прызнаўся Валерый, для яго сёлетні сезон уборкі збожжа ўжо дзявяты па ліку. А пачаў працаваць ён у чатырнаццацігадовым узросце памочнікам камбайнера ў свайго бацькі Аляксандра Анатольевіча, які амаль тры дзесяцігоддзі адпрацаваў механізатарам і камбайнерам у эксперыментальнай базе “Эса” Крупскага раёна. Потым быў памочнікам у роднага дзядзькі Віктара Анатольевіча Макрыцкага ў той жа самай гаспадарцы, а апошнія чатыры гады – у старэйшага брата Сяргея.

Абодва браты пачыналі сваю працоўную дзейнасць, ідучы практычна адной і той жа жыццёвай дарогай. Прыняўшы эстафету патомнага хлебароба і пераняўшы любоў да зямлі і нялёгкай сялянскай працы ад свайго бацькі.

Між іншым, у той жа самы дзень Зінаіда Басарэўская і Алена Зяблікава ўручалі Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і сямейнаму экіпажу ААТ “БарысаўСаюзАгра” ў складзе Пятра і Віталя Касцюкевічаў, якія таксама па намалоце на камбайн пераадолелі рубеж у тысячу тон.

Сямейны экіпаж-“тысячнік” ААТ “БарысаўСаюзАгра” ўзначальвае сын Пётр КАСЦЮКЕВІЧ (справа), памочнікам у якога бацька Віталь Васільевіч
Сямейны экіпаж-“тысячнік” ААТ “БарысаўСаюзАгра” ўзначальвае сын Пётр КАСЦЮКЕВІЧ (справа), памочнікам у якога бацька Віталь Васільевіч
Вадзіцель-“тысячнік” ААТ “БарысаўСаюзАгра” Уладзімір ЛУЧЫНА
Вадзіцель-“тысячнік” ААТ “БарысаўСаюзАгра” Уладзімір ЛУЧЫНА
Вадзіцель-“тысячнік” ААТ “БарысаўСаюзАгра” Уладзімір ДРАНІЦА
Вадзіцель-“тысячнік” ААТ “БарысаўСаюзАгра” Уладзімір ДРАНІЦА

Для Віталя Васільевіча сёлетняе жніво ўжо пятае па ліку, а для сына Пятра – толькі другое. Летась Пётр быў памочнікам камбайнера ў бацькі, а сёлета маладому перспектыўнаму механізатару кіраўніцтва гаспадаркі даверыла ўзначаліць камбайнавы экіпаж. На гэты раз памочнікам у яго аказаўся ўжо бацька.

Гэты сямейны экіпаж, дарэчы, за старанную працу і пераадоленне тысячнага рубяжу па намалоту зерня атрымаў Падзячнае пісьмо і каштоўны падарунак яшчэ і ад Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Такога гонару ўдастоены і вадзіцель-“тысячнік” гэтага ж сельгаспрадпрыемства Уладзімір Драніца. Тысячатонны рубеж на перавозцы зерня ад камбайнаў пераадолеў і другі вадзіцель ААТ “БарысаўСаюзАгра” Уладзімір Лучына, які атрымаў Па-дзячнае пісьмо і каштоўны падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.