Энергія танга ўтаймаваная беларускай мовай.
Крок... дотык... удар... далоні трымаюць рытм.
Каханне збліжае людзей. Рэўнасць. Зайздрасць. Аддаляе.
Гісторыя кахання увасобленая ў рытмічным танцы. Запал. Тэмперамент.
Калі гісторыя вам важней, то можна абыйсціся і без танцаў, але не варта сябе абдзяляць. Услухайцеся ў гарачыя ноты. Увасобіце іх сваімі рухамі. Прапусціце скрозь сябе іншую культуру.
P.s.
Могуць быць праблемы з пераключэннем гульні на беларускую мову. Пры націску "Esc" будзе меню, дзе зможаце выбраць яе. Калі не пераключылася з першага разу, то націсніце на любую іншую, а тады перайдзіце на беларускую.