Найти тему

Урачыстая лінейка з нагоды пачатку новага навучальнага года прайшла ў Сольскай СШ

На ўрачыстую лінейку ў Сольскую СШ сабраліся вучні, бацькі, настаўнікі, ганаровыя госці - старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч, дырэктар КСУП “Аграсолы” Вольга Лук’яненка, старшыня Сольскага сельвыканкама Міхаіл Мірскі, галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Наталля Лабейка.

Дырэктар школы Павел Савіцкі павіншаваў  бацькоў, настаўнікаў і вучняў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў усім сонечнага настрою, а вучням яшчэ і прагі да ведаў. На ўрачыстым мерапрыемстве выступілі госці, выказалі шматлікія пажаданні вучням настаўнікам і бацькам. Потым быў першы звонок, пасля якога вучні накіраваліся ў класы на першы ўрок ведаў пад назвай: “Займай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі”.

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8

Выступае дырэктар Сольскай СШ Павел САВІЦКІ

-9
-10

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.