У Мінску працягваюцца эвакуацыі будынкаў пасля паведамленняў пра мініраванні. Сапёры працуюць у гандлёвых цэнтрах "Галерэя Мінск", "Сталіца", "Галілеа", "Дана Мол", бізнес-цэнтры "Рубін Плаза" (там знаходзіцца офіс "Анлайнера"). Як інфармавалаЕўрарадыё, 19 жніўня па электроннай пошце прыйшло паведамленне пра мініраванне пяці гатэляў, Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", чыгуначных вакзалаў. Агулам было эвакуявана больш за 2 тысячы чалавек. Аднак сапёры не знайшлі выбуховых прыстасаванняў.
Прэс-служба МУС інфармуе ў Telegram, што "у розныя арганізацыі Мінска працягваюць паступаць паведамленні пра небяспеку". З-за гэтага міліцыя прымае дадатковыя меры бяспекі.