У жыцці кожнага чалавека ёсць знакавыя людзі. У маім жыцці яны таксама ёсць. Сярод іх Алег Лойка – “мой дэкан”, дакладней, дэкан філалагічнага факультэта БДУ, на які я паступіла ў 1994 годзе. Гэта быў неверагодна цікавы, адукаваны, інтэлігентны чалавек. У 2008 годзе яго не стала. А ў 2003 - свет пабачыла апошняя прыжыццёвая кніга Алега Антонавіча. Так атрымалася, што яна мела парадкавы нумар 100. Роўна сто кніг выдаў паэт, навуковец, перакладчык, выкладчык, прафэсар Алег Лойка. Асабліва крытыкі адзначаюць яго двухтомную анталогію польскай паэзіі “Ад Буга да Віслы”, куды ўвайшлі вершы ста васьмідзесяці паэтаў. З такім размахам у Беларусі яшчэ ніхто не перакладаў. “Калі ўзяць яго іпастась як вучонага, ён адзін стварыў гісторыю беларускай літаратуры да пачатку дваццатага стагоддзя, зрабіў тое, што звычайна робіць цэлы калі не інстытут, то аддзел інстытуту літаратуры, - сцвярджае прафесара філфаку БДУ Вячаслаў Рагойша. - Адным словам, куды ні глянь - там светлы след Алега Антонавіча Лойкі
Вядомыя імёны Слонімшчыны – у памяці смаргонцаў: Алег Лойка
19 августа 201919 авг 2019
67
2 мин