Найти в Дзене
Наш край

Ці падтрымлівалі ў Светлагорскім раёне путч 1991 года?

У жніўні 1991 года ў сталіцы СССР горадзе Маскве адбылася спроба дзяржаўнага перавароту з мэтай адхілення ад улады прэзідэнта Міхаіла Гарбачова. Путчысты з ліку высокапасадных чыноўнікаў утварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, прынялі некалькі пастаноў і шэраг зваротаў да савецкага народа. У сталіцу СССР і некаторыя іншыя гарады былі ўведзены войскі. Але спроба дзяржаўнага перавароту правалілася, а яго ўдзельнікі былі арыштаваныя. На Светлагоршчыне гарадская і раённая Рада народных дэпутатаў, гарадскі камітэт Камуністычнай партыі Беларусі падтрымалі путчыстаў. Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе новых публікацый і даследаванняў. У ноч з 18 на 19 жніўня 1991 года ў сталіцы СССР пачаўся дзяржаўны пераварот. Выкарыстаўшы момант адсутнасці прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, які з’ехаў на адпачынак у дзяржаўную рэзідэнцыю Фарос (Крым), шэраг высокапасадных чыноўнікаў, сярод якіх былі старшыня КДБ СССР Уладзімір Кручкоў, міністр унутраных спраў СССР Бар
Оглавление

У жніўні 1991 года ў сталіцы СССР горадзе Маскве адбылася спроба дзяржаўнага перавароту з мэтай адхілення ад улады прэзідэнта Міхаіла Гарбачова. Путчысты з ліку высокапасадных чыноўнікаў утварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, прынялі некалькі пастаноў і шэраг зваротаў да савецкага народа. У сталіцу СССР і некаторыя іншыя гарады былі ўведзены войскі. Але спроба дзяржаўнага перавароту правалілася, а яго ўдзельнікі былі арыштаваныя.

На Светлагоршчыне гарадская і раённая Рада народных дэпутатаў, гарадскі камітэт Камуністычнай партыі Беларусі падтрымалі путчыстаў.

Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе новых публікацый і даследаванняў.

У ноч з 18 на 19 жніўня 1991 года ў сталіцы СССР пачаўся дзяржаўны пераварот. Выкарыстаўшы момант адсутнасці прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, які з’ехаў на адпачынак у дзяржаўную рэзідэнцыю Фарос (Крым), шэраг высокапасадных чыноўнікаў, сярод якіх былі старшыня КДБ СССР Уладзімір Кручкоў, міністр унутраных спраў СССР Барыс Пуга, міністр абароны СССР Дзмітрый Язаў, першы намеснік старшыні Рады абароны СССР Алег Бакланаў, віцэ-прэзідэнт СССР Генадзь Янаеў, прэм’ер-міністр СССР Валянцін Паўлаў і іншыя, утварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы СССР (ДКНС) і аб’явілі, што ўся ўлада Ў краіне пераходзіць да яго. ДКНС узначаліў Генадзь Янаеў, які “ў сувязі з немагчымасцю Паводле стану здароўя выканання Гарбачовым Міхаілам Сяргеевічам сваіх абявязкаў”падпісаў указ аб прызначэнні самога сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта СССР. ДКНС увёў войскі у Маскву і некаторыя іншыя гарады, зрабіў заявы да савецкага народа, паспеў прыняць дзве пастановы, а віцэ-прэзідэнт СССР падпісаў два ўказы. у прынятых дакументах гаварылася, што “з мэтай пераадолення глыбокага і ўсебаковага крызісу, палітычнай, міжнацыянальнай і грамадзянскай канфрантацыі, безуладдзя і анархіі, якія ствараюць пагрозу бяспецы грамадзянаў Савецкага Саюза, суверэнітэту, цэласці тэрыторыі, свабодзе і незалежнасці нашай Айчыны” ў СССР уводзіцца надзвычайнае становішча. Асноўная мэта ДКНС — не дапусціць развала СССР, які, на іх думку, павінен быў пачацца 20 жніўня ў выніку падпісання новай саюзнай дамовы, якая ператварыла б СССР у Саюз Незалежных Дзяржаў.

ДКНС зрабіў спробу аднавіць у СССР моцную цэнтралізаваную ўладу, аднапартыйную сістэму на чале з КПСС, дзяржаўнае рэіуляванне эканомікай, асудзіў негатыўныя з’явы: спекуляцыю, ценявую эканоміку, абвяшчаў, што развіццё краіны не мусіць будавацца на падзенні жыццёвага ўзроўню насельніцтва, абяцаў жорсткае навядзенне парадку ў краіне і вырашэнне асноўных эканамічных праблем, але не канкрэтызаваў неабходныя захады.

20 жніўня Прэзідыум Вярхоўнай Рады БССР на чале са старшынём М. Дземянцеемпрыняў “Зварот”, у якім ускосна падтрымаў так званы ДКНС [1].

На Светлагоршчыне ДКНС быў падтрыманы гарадской і раённай Радамі народных дэпутатаў, гарадскім камітэтам Камуністычнай партыі Беларусі. Іх друкаваны орган — газета “Светлагорскія навіны” — змясціла на першай старонцы “Зварот да савецкага народа” ДКНС [2]. На дзень выйсця гэтага нумару газеты ўжо стала вядома, што дзяржаўны пераварот у Маскве праваліўся. Наклад газеты тэрмінова быў зняты з продажу. У наступным нумары рэдактар выдання Алег Давыдаў паспрабаваў выправіць сітуацыю.

“Пэўна, кожны ведае, якімі трывожнымі і нервовым былі апошнія дні для мільёнаў савецкіх людзей, — звярнуўся ён да чытачоў на першай старонцы. — Падзеі так імкліва развіваліся, што газеты безнадзейна спазняліся з патрэбнай інфармацыяй. Так, у прыватнасці, адбылося з раённай газетай “Светлагорскія навіны”. Нумар ca зваротам да савецкага народа так званага Дзяржаўнага камітэту па надзвычайным становішчы ў СССР быу падрыхтаваны раней. Калі ж стала відавочна, што спроба дзяржаўнага перавароту ў краіне правалілася, спыніць выпуск газеты не ўдалося. Справа ў тым, што газета друкуецца ў горадзе Жлобіне. Думаем, што паважаны чытач нас зразумее і не асудзіць” [3].

3 гэтых слоў вынікае, што газета друкавала б дакументы ДКНС, калі б ён заставаўся ва ўладзе.

Працяг артыкула чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.