Аляксандр Лукашэнка збіраецца наведаць мінскі завод "Атлант". Пра гэта ён заявіў у пятніцу падчас паездкі ў Старадарожскі раён. Там ён наведаў сельскагаспадарчае прадпрыемства "Шапчыцы-агра", падшэфную гаспадарку "Атланта". З гэтай нагоды Лукашэнка і загаварыў пра свае планы. "Паглядзім глыбей, што адбываецца, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Я хачу паглядзець, што ў нас увогуле з "белай" тэхнікай робіцца". Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ў яго ёсць "ўнутраная насцярожанасць і боязь"за мінскае прадпрыемства. Ён не выключае, што яно атрымае дзяржаўную падтрымку для развіцця. Пытанне гэтае ўжо вывучаецца, але канчатковае рашэнне будзе прынятае падчас візіту на "Атлант".
Лукашэнка збіраецца наведаць завод "Атлант": "Паглядзім глыбей, што адбываецца"
16 августа 201916 авг 2019
3
~1 мин