12 чэрвеня скончылася грамадскае абмеркаванне новага мікрараёна ў Салігорску. План прадугледжвае, што ў лесапарку, дзе сёння любяць гуляць гараджане, будзе пабудаваная праваслаўная царква. Мясцовыя актывісты выступілі супраць вырубак у зялёнай зоне, але аказаліся ў меншасці. “Сапраўды былі адмоўныя водгукі. Аднак такіх меркаванняў было нашмат менш. Мы чулі пра петыцыю, якая нібыта набрала больш за 1000 подпісаў, аднак дагэтуль яе не атрымалі, — распавядае Еўрарадыё Валянцін Стасюкевіч, спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Салігорскага райвыканкама. — Што тычыцца атрыманых водгукаў, дык, калі не памыляюся, ад кіраўнікоў раённых арганізацый мы атрымалі 2113 пазітыўных водклікаў. І толькі 27 адмоўных, якія тычыліся культавага будынку”. У адказе на запыт Еўрарадыё пра будаўніцтва новай царквы Слуцкая епархія паабяцала, што “праект будоўлі не прадугледжвае вырубку дрэў”. Але чыноўнік упэўнены, што захаваць усе існуючыя дрэвы не атрымаецца. Частку з іх спілуюць дзеля пабудовы трох
Рашэнне, ці будаваць яшчэ адну царкву ў Салігорску, прымуць праз месяц
15 августа 201915 авг 2019
4
1 мин