У адміністрацыі Ленінскага раёна прэзентавалі дэталёвы план развіцця цэнтральнай планіровачнай зоны Мінска, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". Распрацоўшчыкам праекта выступіла УП "Мінскграда". Гаворка ідзе пра тэрыторыю, занятую прадпрыемствамі, — напрыклад, заводам "Матавела". Спецыялісты "Мінскграда" падлічылі, што рэжым размяшчэння 26% тэрыторыі не адпавядае рэгламентам генплана, 44% выкарыстоўваецца недастаткова інтэнсіўна. У сувязі з гэтым яны прапанавалі да 2030 года рэканструяваць некаторыя ўчасткі пры захаванні існуючай планіроўкі. Напрыклад, на тэрыторыі "Рэмондыс" мяркуецца пабудаваць аўтамыйню. Таксама плануецца ўзвядзенне паркінга, пашырэнне дарог і г. д. На тэрыторыі завода "Мотавела" прапануецца размясціць тэхнапарк — з эксперыментальнай навукаёмістай вытворчасцю, навукова-даследчымі лабараторыямі, выстаўным комплексам, гатэлем. Фактычна, сёння на тэрыторыі завода прыдатны для выкарыстання толькі адзін будынак. У ім, магчыма, размесціцца тэхнапарк. Астатнія збудаван