Жорсткую пасадку быў вымушаны здзейсніць пасажырскі самалёт, які ляцеў з Масквы ў Сімферопаль, піша "Новая газета".
Пры ўзлеце самалёт Airbus A-321 авіякампаніі "Уральскія авіялініі" сутыкнуўся са зграяй чаек. Птушку трапілі ў абодва рухавікі авіялайнера, прычым адзін з іх, паводле некаторых звестак, загарэўся.
Самалёт быў вымушаны сесці ў кукурузнае поле за 1 кіламетр ад узлётна-пасадачнай паласы. На яго борце былі 234 чалавекі, у тым ліку сем чальцоў экіпажа. Пры пасадцы пацярпелі 23 чалавекі. Пад Масквой самалёт сутыкнуўся з чайкамі і сеў на кукурузным полі (відэа)