Папулярны ўкраінскі кінасерыял "Слуга народа" паўплываў на беларускія выбары. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына заявіла на прэс-канферэнцыі 14 жніўня.
Па яе словах, у ЦВК прыйшла заява ад грамадзяніна, які хоча раскруціцца праз інтэрнэт. Ён хоча сабраць грошы праз краўдфандынг, вылучыцца на іх, а на рэшту грошай будзе весці агітацыю. "Бачу тут уплыў фільма "Слуга народа", дзе такім чынам сабралі грошы на выбарчы заклад кандыдату ў прэзідэнты", — падсумавала Ярмошына. Чыноўніца падкрэсліла, што ў Беларусі такая працэдура не прадугледжаная. Фінансавага закладу пры рэгістрацыі ў Беларусі не прадугледжана. А грошы на выбарчую можна збіраць толькі пасля рэгістрацыі кандыдатам. Прычым краўдфандынгам збіраць грошы на кампанію нельга, бо ахвяраваць грошы маюць права толькі грамадзяне Беларусі. Усе грошы павінныя кантралявацца банкам.