Найти в Дзене

У Магілёве чацвёра хлопцаў распрануліся і пайшлі ў краму. Ніхто не здзівіўся: "Увайшлі і выйшлі"

Для магілёўскага рытэйла гэта звычайная справа.

 Следчы камітэт
Следчы камітэт

Уначчы 12 жніўня ацвёра 18-гадовых хлопцаў выпівалі разам. Калі спіртное скончылася, кампанія сабралася ў начную краму. Перад выхадам хлопцы вырашылі пакуражыцца і пакінулі штаны ў кватэры.

Відаць, таму, што ноч была надзвычай цёплай, па дарозе ў "начнік" яны знялі ўсю астатнюю вопратку і зайшлі ў краму голымі. Адзін з іх сеў на месца касіра, каб зрабіць сэлфі для сацсетак. Усе свае дзеянні юнакі здымалі на камеру мабільніка. 

Еўрарадыё датэлефанавалася ў начную краму "Кірмаш-2", дзе адбыўся гэты выпадак. Пункт размешчаны побач з чыгуначным вакзалам, гэта папулярнае месца для начных закупак. Мяркуючы па словах прадстаўніка адміністрацыі крамы, голыя пакупнікі для магілёўскага рытэйлу — звычайная рэч.

"Інцыдэнту не было: маладыя людзі ўвайшлі і выйшлі. Ніхто не пацярпеў".

Ад іншых каментарыяў адміністрацыя крамы ўстрымалася.

Знатны мемчык. Ну вы разумееце
Знатны мемчык. Ну вы разумееце

А вось у міліцыі і Следчага камітэта іншае меркаванне: у дачыненні да голых наведвальнікаў пачаты крымінальны працэс. Іх дзеянні кваліфікуюць як злоснае хуліганства. Адзін з хлопцаў раней судзімы за рабаванне і незаконны абарот наркотыкаў.