Турысты і дачнікі скардзяцца, што камары і авадні сёлета зусім згубілі страх. Назойлівых насякомых столькі, што ў водную вандроўку без тоны рэпелентаў адпраўляцца не варта. Што адбываецца з кліматам і чаму гнюсу з кожным годам становіцца ўсё больш і больш? "Звычайна на такія працэсы ўплывае клімат, — тлумачыць кліматолаг НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Логінаў. — Зараз мы назіраем за зрушэннем кліматычных зон. А для кожнай кліматычнай зоны характэрны свой раслінны і жывёльны свет. Калі мы гаворым, што, дапусцім, зона стэпаў ссоўваецца на нашу тэрыторыю, значыць, раслінны і жывёльны свет гэтай паласы, гэтай зоны павінен праяўляцца на нашай тэрыторыі". Вучоны тлумачыць: калі раней на тэрыторыі Беларусі было тры кліматычныя зоны, то зараз на поўдні краіны з'явілася чацвёртая, для якой характэрныя больш высокія тэмпературы. "У той жа час першая кліматычная зона вельмі паменшыла свае памеры, — працягвае кліматолаг. — Раней яна займала практычна ўсю Віцебскую вобласць, цяпер — толькі яе па
Камары, кляшчы, багамолы: адкуль гэтым летам столькі назойлівых насякомых
13 августа 201913 авг 2019
28
3 мин