З 2 па 4 жніўня на Чарэйскім возеры ў 160 км ад Мінска прайшоў фестываль месца SPRAVA. Яго наведвальнікі ўбачылі нямала загадкавых арт-аб'ектаў: люстраны лес, разабраны на органы макет чалавека, "гняздоўе паэтаў" і многае іншае. Была сярод іх і дзіўная статуя з рогам у ілбе, якая стаяла над агароджай у забалочанай нізіне. Пазней высветлілася, што гэта інсталяцыя называецца "Культурны перагной". Дызайнер Макс Осіпаў распавёў, як ён працаваў над ёй, і ў чым наогул сэнс гэтага арт-аб'екта. "Ёсць легенды пра тое, як беларускія прыгонныя лэдзі нараджалі проста ў полі, кармілі цыцкай дзiцё, клалі яго некуды ў цянёк, клапатліва накрывалі нечым ад камароў і давай далей працаваць, як ні ў чым не бывала. Стварэнне інсталяцыі "Культурны перагной" было прыкладна такім жа. У мяне была задача стварыць за пару дзён інсталяцыю ў рамках праекта "Гняздоўе паэтаў" на сцежцы на фестывалі SPRAVA. Я вызначыў, што буду працаваць з кавалкам савецкай скульптуры партызана, якая некалькі гадоў валялася на двары
Аднарог-партызан над ямай з камарамі: гісторыя аднаго арт-аб'екта
12 августа 201912 авг 2019
12
2 мин