Макс Корж выпусціў новую песню
Папулярны беларускі музыка Макс Корж выпусціў новую песню. Яна мае назву "2 тыпы людзей". Песня стала даступная ў інтэрнэце ў ноч на 22 жніўня, вельмі хутка яна набрала на YouTube 11 тысяч праглядаў, а ў ВКонтакте — 10 тысяч рэпостаў.
Дарэчы, 24 жніўня Макс Корж выступіць на мінскім стадыёне "Дынама", чакаецца аншлаг.