Вызначыліся. Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы пра выбары. Савет рэспублікі будзе абраны 7 лістапада гэтага года, а новая Палата прадстаўнікоў — 17 лістапада. Парламенцкую выбарчую кампанію можна лічыць афіцыйна адкрытай. Праўда, незразумела, навошта і каму гэта трэба. У некаторых беларускіх праваабаронцаў ужо даўно ўзнікала думка пра тое, што выбары любога ўзроўню (можа быць, апроч прэзідэнцкіх) у нашай краіне трэба адмяніць. Асноўны аргумент — галасы на іх не лічаць, а дэпутаты не з’яўляюцца прадстаўнікамі народа, бо прызначаюцца па загадзя зацверджаным спісе. І гэта ні для каго не сакрэт. Таму ці не лепш было б, у мэтах эканоміі бюджэтных сродкаў, не праводзіць гэтую «паказуху», а проста прызначыць дэпутатаў адпаведным указам кіраўніка дзяржавы? Адна толькі экалагічная эканомія чаго вартая: замест 7 мільёнаў паперак-бюлетэняў сапсуецца ўсяго адна (!) паперка на адпаведны ўказ. А яшчэ пяць паперак на спіс дэпутатаў заменяць безліч «макулатуры» ў выглядзе перадвыбарчых улётак. А