Дакрануцца да культуры нашых продкаў, паслухаць лепшыя фальклорныя калектывы Гродзеншчыны, паспрабаваць стравы нацыянальнай беларускай кухні, акунуцца ў жыццё і быт беларускага народу – усё гэта можна было на рэгіянальным фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гарадзеншчыны”. Адбыўся фэст у мінулую суботу ў Свіслачы. У межах фестывалю праходзіў конкурс фальклорнага мастацтва “Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах”. Дыплом лаўрэата I ступені быў удастоены ўзорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” са школы мастацтваў імя М. К. Агінскага. Дыплом лаўрэата II ступені атрымаў узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” з Жодзішкаўскіх ясляў-сада-сярэдняй школы. “Смаргонскі раён на фестывалі прадставілі таксама супрацоўнікі раённага Дома рамёстваў, а таксама народныя майстры Рэспублікі Беларусь Людміла і Аляксандр Мускія, - зазначае Тамара Сяменчанка, загадчык аддзела метадычнай работы РЦК”. - Са сваімі стравамі нацыянальнай беларускай кухні прыехалі ў Свіслач культработнікі Лылойцінскага Дома культ