Тут ёсць беларуская мова.
Гэта, напэўна, адзіная гульня, дзе гэтая мова з'явілася раней, чым руская, украінская або польская.
Руская была пакінута на 56% перакладу. У гульні яе няма, як і іншых "суседскіх".
Якасць беларускай: слаба.
Пераклад рабіўся без гульні па выдадзеных радках. Бывае, не ведаеш хто прамаўляе і калі-куды-каму. Плюс ёсць спецыфіка базавай ангельскай. Дзіўная пунктуацыя і пабудова фраз, што паўплывала на пераклад.
Новыя праўкі былі адпраўлены. Спадзяюся, яны з'явяцца ў гульні і зробяць праходжанне больш прыемным.
Бягучы пераклад не стварае праблем з праходжаннем. Сюжэт будзе зразумелы, але задавальнення ён не прыносіць.
Гульня грунтуецца на казцы "Спячая прыгажуня" і выказана ў цікавым стылістычным рашэнні. Вітражнае палатно з'яўляецца нашым полем дзеяння. Мы адказваем за адлюстраваныя на ім элементы і за цэласнасць.
Большасць дзеянняў - пстрыкавыя міні-гульні, якія разводзяцца мноствам гутарак і падарожжаў паміж селішчамі фальклёрных істот. Ёсць нейкае адчуванне штучнага зацягвання гэтых пераходаў з аднаго месца ў іншае. Іх не так шмат, але яны бянтэжаць.
Гэта цудоўная гісторыя і будзе прыемная дзецям і дарослым, але... тут ёсць некаторыя грубыя словы - трэба гэта ўлічваць.