Найти тему
Жодзінскія навіны

Будагова. Тэрыторыя працавітых людзей

Амаль у кожнага з нас ёсць на зямлі куточак, які мы з заміраннем сэрца наведваем, каб успомніць дзяцінства, прабегчы басанож па траве. Гэта наша малая радзіма. Менавіта з гэтым месцам звязаны самыя шчаслівыя дзіцячыя і юнацкія ўспаміны, тут мы адчуваем сувязь з продкамі, тут бяруць пачатак нашы вытокі. Згадзіцеся, усе мы родам з вёскі… Менавіта так называецца наш новы праект, у якім мы будзем расказваць пра людзей з блізкіх да Жодзіна вёсак. Мы з вамі пабываем у Будагове, Барсуках, Жажэлцы – гэта самыя мнагалюдныя вёскі Жодзінскага сельсавета, зазірнем нават у вёску Асіннік, дзе ўсяго адзін жыхар. Плануем наведацца ў Белую Лужу, Бабі Лес, Зарэчча, Калюжкі, Паддуб’е, Яловіцу…

І вось мы ў Будагове. Гідам па аграгарадку стала былая намесніца дырэктара  мясцовай школы, а сёння – стараста вёскі, мастак, траўніца, проста вельмі добры і зычлівы чалавек Зінаіда Бараноўская.
І вось мы ў Будагове. Гідам па аграгарадку стала былая намесніца дырэктара  мясцовай школы, а сёння – стараста вёскі, мастак, траўніца, проста вельмі добры і зычлівы чалавек Зінаіда Бараноўская.

Спачатку трохі гісторыі.

– Даўным-даўно наша мясцовасць называлася хутарам Вяжнае. Калі я працавала ў школе, то шукала звесткі аб сённяшней назве вёскі. У Беларусі існуе да 140 назваў населеных пунк-таў, вытворных ад слова Буда, і ўсе яны першапачаткова былі прамысловымі селішчамі ў лесе. Яшчэ адна версія: буда – азначае печ, у якой з дрэва выпальвалі вугаль. Я мяркую, што хутар стаў вёскай, калі пачалі вырубаць лясы, а людзі, што жылі непадалёк ў лясных вёсках, сталі будаваць хаты вакол хутара Вяжнае. Таму пазней і назвалі населены пункт Будагова, –  распавяла нам Зінаіда Мікалаеўна.

Бараноўскія прыехалі ў Будагова больш за сорак год таму. Ды так і засталіся тут, не расчараваліся ў сельскім жыцці. Аб гэтым яскрава сведчыць  іх прыгожы, нібыта казачны дом, захапленне прыродай роднага краю. Выхавалі дзвюх дачок, якія працуюць настаўніцамі. І, напэўна, дынастыя (ужо можна гаварыць менавіта аб дынастыі) працягнецца: унук Кірыл таксама збіраецца паступаць на гістарычны факультэт.

Любімае хобі ў старасты вёскі – маляванне.
Любімае хобі ў старасты вёскі – маляванне.

У Зінаіды Бараноўскай – свая галерэя.

-3
-4
Гэтую каларытную беларускую бабулю яна змайстравала сама.
Гэтую каларытную беларускую бабулю яна змайстравала сама.

ГЕРАІНІ СЁННЯШНЯГЯ ДНЯ

Працавітасць – адметная рыса жыхароў аграгарадка. Гэта мы заўважылі, калі заехалі ў вёску: ніводнага мужчыны на вуліцах – усе на працы.

Пра жанчын Будагова. Менавіта яны дагладяюць дзяцей, ствараюць прыгажосць на сваіх падворках, трымаюць каровак і другую жывёлу.
Пра жанчын Будагова. Менавіта яны дагладяюць дзяцей, ствараюць прыгажосць на сваіх падворках, трымаюць каровак і другую жывёлу.

На думку Валянціны Алёксавай, каб месца, дзе яна жыве з сям’ёй, было прыгожым, трэба перагледзець свае адносіны да зямлі, да працы. І не трэба чакаць, калі нехта прыедзе і навядзе парадак. І сама бярэцца за справу. Пасля рамонтнікаў, якія мянялі трубы і выкарчавалі бэз і язмін каля яе мнагакватэрнага дома, жанчына разбіла новыя клумбы і пасадзіла яшчэ больш кветак і нават кучаравую іву. Ад яе не адстае 80-гадовая жыхарка Будагова Аляксандра Дзясятава, якая таксама любіць парадак і прыгажосць навокал.

Ала Карпянкова – адна з нямногіх, хто трымае карову, ды яшчэ двух цялят. Адправіць на пашу, падаіць, прыгатаваць смятану, масла, а яшчэ прапалоць грады – штодзённая праца, якая, здаецца, жанчыну не стамляе.

У бібліятэцы аграгарадка цішыня, прахалода і мноства кніг. Тут працуе Галіна Пілiпёнак. Пад яе кіраўніцтвам рэалізуюцца многія праекты, у тым ліку 55+.
У бібліятэцы аграгарадка цішыня, прахалода і мноства кніг. Тут працуе Галіна Пілiпёнак. Пад яе кіраўніцтвам рэалізуюцца многія праекты, у тым ліку 55+.
Больш працавітай сям’і, чым Касцянкі, у Будагове, мабыць, і няма: прыгожы дом, які Ірына з мужам пабудавалі, тоне ў зеляніне, вінаградніках і кветках. Яшчэ ў іх ёсць з гектар зямлі, дзе вырошчваюць бульбу. Туды на праполку Ірына адпраўляецца на сваім веласіпедзе. І гэта не ўсё. Недзе на ўскраіне сяла пасвяцца дзве каровы і цяля, а у хляве, чуваць,  кудахчуць куры, набіраюць вагу бройлеры.

Вось які прыгожы дворык у Ірыны Касцянкі.
Вось які прыгожы дворык у Ірыны Касцянкі.
На ФАПе Будагова мнагалюдна: прыём вялі жодзінскія дактары і загадчыца медустановы Вікторыя Растаргуева. Людзі вельмі задаволены  тым, што можна не ехаць у горад, а на месцы атрымаць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу.

ВЕТЭРАН БУДАГОВА

Першы чалавек, пра якога расказала мне Зінаіда Бараноўская, – былы старшыня сяльгаспрадпрыемства, заслужаны аграном, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Апанас Алёксаў. На жаль, яго няма ўжо з намі. Мы заехалі ў дом, які пабудаваў былы старшыня. Там сёння жывуць яго нашчадкі і з любоўю даглядаюць жытло.

– Апанас Васільевіч шмат увагі ўдзяляў дабрабыту сяльчан і парадку. Ён заклаў наш парк. Мы сажалі дрэвы і думалі: навошта нам гэта, трэба дадому бегчы, карову даіць, градкі палоць. А ён бачыў, што гэта праца на будучыню Будагова. Так і ёсць: сёння парк – любімае месца ўсіх жыхароў аграгарадка, тут праходзяць усе знакавыя мерапрыемствы. Будучы аграномам, Алёксаў прывёз сюды многа новых сартоў пладовых дрэў, ягад, таксама ён будаваў цяпліцы. Мы, гледзячы на працавітага старшыню, стараліся не адставаць. Ён заклаў культуру садаводства і агародніцтва. А яго жонка Клара Янаўна – кветаводства: яна прывезла з сабой многа кветак, якіх у нашх краях на той час нават не бачылі. Усім гэтым яны шчодра дзяліліся з людзьмі. Сёння Будагова тоне ў піонах, вяргінях, вінаградніках, у людзей вялікія сады, дзе многа пладовых дрэў і кустоў. Дзіву даюся, як адзін чалавек можа змяніць асяроддзе!

Нашчадкі Апанаса Алёксав любяць Будагова так, як любіў вёску іх дзед і прадзед.
Нашчадкі Апанаса Алёксав любяць Будагова так, як любіў вёску іх дзед і прадзед.

Мы пазнаёміліся з роднымі ветерана, якія даслалі нам фатаграфію чалавека, пакінуўшага пасля сябе добрую памяць.

ПЫТАННІ ДА СТАРАСТЫ

– Што трэба, каб з Будагова не з’язджала моладзь?

– У першую чаргу – пашырыць дзіцячы садок. Ад нас з’язджаюць маладыя сем’і толькі з-за таго, што няма месцаў у дашкольнай установе. Шмат каму даводзіцца вазіць дзетак у Жодзіна, Мглё на аўтобусе. Дарэчы, працу ў нас знайсці не праблема: побач некалькі прадпрыемстваў, у тым ліку мэблевае,  многія працуюць у «ЖодзінаАграПлемЭліце». Ды і горад блізка.

– Якім Вы бачыце аграгарадок ў бліжэйшай  перспектыве?

– Пасёлкам з добрымі дарогамі (асабліва хвалюе адсутнасць дарогі да могілак), сваім кафэ, дзе можна смачна паесці, купіць выпечку, адзначыць дзень нараджэння, вяселле, з добрым асвятленнем вуліц. Усе разумеюць, што добраўпарадкаванне і прыгажосць аграгарадка залежыць у многім ад нас, жыхароў. І ён мяняецца. Паглядзіце навокал: ускраіна забудоўваецца новымі дамамі, дзе селяцца маладыя сем’і, больш парадку на падворках нават тых, хто гэтаму раней не прыдаваў увагі. Будагова з кожным годам становіцца ўсё лепшым месцам для жыцця.

Школа.
Школа.
Парк.
Парк.
-16
Так выглядае сучасная частка аграгарадка.
Так выглядае сучасная частка аграгарадка.

Лілія АЛЯХНОВІЧ