Лагер “Вясёлка” пачаў працаваць на базе ДРАЦ “Лясная паляна”. Выхаванцы – дзеці з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, якіх суправаджаюць законныя прадстаўнікі. Такі лагер – новы для цэнтра вопыт. У нашай установе ёсць усе неабходныя ўмовы для эфектыўнага аздараўлення і адпачынку дзяцей: безбар’ернае асяроддзе, падрыхтаваны персанал, моцная матэрыяльная база для аздараўлення і пражывання дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, у тым ліку і вазочнікаў. Мэтай арганізацыі дзіцячага аздараўленчага лагера для дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарату на базе КУП ДРАЦ “Лясная паляна” з’яўляецца прадастаўленне кожнаму дзіцяці разнастайных магчымасцей для адпачынку, творчага вольнага часу і паўнацэнных зносін у інклюзіўнай прасторы КУП ДРАЦ “Лясная паляна”. Змена разлічана на 9 дзён. Усе дні аб’яднаны назвай “Каляровы настрой”. Першы дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам “Добры дзень, сябар!” На арганізацыйным зборы атрада выхавацелі пазнаёмілі дзяцей з асноўнымі рэжымнымі моман
У Смаргонскім раёне адкрылі летні лагер для дзяцей-калясачнікаў
24 июля 201924 июл 2019
20
1 мин