У нядзелю 4 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч возьме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 210-годдзя асвячэння касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Данюшаве (Смаргонскі дэканат) і 30-годдзя вяртання святыні вернікам. Аб гэтым паведамляе Catholic.by. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Данюшаве быў заснаваны ў 1483 годзе ўладальнікамі маёнтка Саковічамі. Старажытная святыня не захавалася, і ў 1809 годзе на сродкі Марціна Кліманскага на ранейшым месцы быў пабудаваны новы драўляны касцёл з рысамі барока і класіцызму. Асвяціў касцёл пад гістарычным тытулам завілейскі дэкан кс. Антоні Багіленскі. З гэтага часу Данюшава стала самастойнай парафіяй. У пасляваенны час савецкія ўлады зачынілі святыню. Культавыя прыналежнасці выкінулі на вуліцу, каштоўныя рэчы вывезлі ў Смаргонь, а астатняе спалілі. Данюшаўцам удалося выратаваць абраз Маці Божай (без шатаў), срэбранага голуба і Ягнятка, якое і сёння стаіць над алтаром. Будынак касцёла быў прыстасаваны пад збожжасховішча, сцены святыні «абраслі» гаспадарчым
Біскуп Аляксандр Кашкевіч возьме ўдзел у святкаванні 30-годдзя вяртання касцёла ў Данюшаве
30 июля 201930 июл 2019
25
1 мин