У жыхаркі Клідзенятаў добры “нюх” на мужчын, у якіх кашалёк распухае ад грошай. І хаця ў расіяніна, што здымае кватэру ў Смаргоні, яны захоўваліся на банкаўскай картцы, жанчыну гэта не збянтэжыла. Яна ведала: тое, што хоча, будзе яе. Хуткае знаёмства. Стол са спіртнымі напіткамі. І вось ужо расслаблены алкаголем грамадзянін суседняй краіны працягнуў сваёй сабутэльніцы кавалачак пластыка з карцінкамі і наборам літараў-лічбаў. Напэўна, у хмельным дурмане падзяліўся іншай інфармацыяй, якая стала ключом да завалодання хрумсткімі купюрамі, бо кабета без праблем зняла збанкаўскай пластыкавай карткі свайго новага знаёмага немалую суму грошай. *** Некаторыя дачнікі з садаводчых таварыстваў “Усход”, “Механізатар”, “Ураджай” атрымалі з райаддзела міліцыі “прэмію”. На зямельных участках гэтых людзей палымнеў забаронены да вырошчвання мак, за якім так ганяюцца наркаманы. За наркотыкаў трымліваючае зелле на сваіх агародах да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты двое жыхароў Валэйкавіч. Рэйды
Самыя гучныя злачынствы, якія адбыліся на тэрыторыі Смаргонскага раёна за апошнія тыдні
19 июля 201919 июл 2019
31
2 мин