Рэдка такое бывае, каб усе члены сям’і працавалі на адным прадпрыемстве ці ў адной арганізацыі. У Мікулічаў было менавіта так: у РУП “ЖКГ” праз пэўны час следам за бацькамі працаўладкаваліся двое іх сыноў. Агульны працоўны стаж гэтай сям’і складае 80 гадоў. Муж і жонка адпрацавалі ў камунальнай гаспадарцы па 33 гады, адзін сын – 10 гадоў, а другі – 4. Васіль Мікуліч не тутэйшы. Ён нарадзіўся ў Вілейскім раёне, з малых гадоў быў прывучаны да працы, цягнула хлопца і да тэхнікі. А як жа інакш, калі бацька - механізатар. Пасля заканчэння школы Васіль працаваў на трактары. Вадзіцельскае пасведчанне атрымаў у Вілейскім ПТВ №16. А потым яго прызвалі на службу ў армію. У Смаргонскі раён мужчына прыехаў ужо жанатым. Якраз тады каля нашага горада пачыналася будаўніцтва філіяла Мінскага трактарнага завода. Але доўга не затрымаўся на гэтым аб’екце Васіль Мікуліч, перайшоў у РУП “ЖКГ”. Спачатку быў аўтагрэйдэрыстам, потым перасеў за руль аўтамабіля. “Газон”, КамАЗ. І вось ужо 7 гадоў Васіль Анатол