Пераможцаў XVII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2019» – адной з галоўных падзей “Славянскага базара” – назвалі ўчора на гала-канцэрце юных выканаўцаў у канцэртнай зале “Віцебск”. Гран-пры дзіцячага творчага конкурсу журы прысудзіла беларусцы Ксеніі Галецкай.
На сцэну разам з Ксеніяй вышла юная смаргонская “зорачка” Анастасія Ванеева. Яна выканала вельмі складаную партыю на цымбалах. Прыгожы прадзюсарскі ход даў цудоўны вынік.
Ксенія ГАЛЕЦКАЯ і Анастасія ВАНЕЕЕВА
На суд журы Ксенія прадставіла песню “Грай”. Як адзначыла ў інтэрв’ю Анжэліна Мікульская, дырэктар прадзюсарскага цэнтра “СПАМАШ”, гэта песня пра цымбалы, таму лагічна было аздобіць нумар жывым гучаннем беларускага інструмента.
- Нашы эмоцыіі зашкальваюць. Вельмі радасна! Мы спадзяваліся на высокі вынік, - усміхаецца Вольга Грагоўская, настаўніца Насці Ванеевай, якая таксама прысутнічала на выступленні дзяўчынак. – Старшынёй журы быў сусветна вядомы швецкі спявак і музыкант Bosson. Пасля выступлення беларусак ён падняў вялікі палец уверх і моцна апладзіраваў. Насцю хвалілі і Анжаліна Мікульская, і кампазітар Леанід Шырын… Ведаеце, ад такіх эмоцый крылы за спіной пачынаюць расці і працаваць хочацца з яшчэ большай аддачай.
Галіна АНТОНАВА.
Фото с сайта "СБ. Беларусь сегодня".