Калі сёлета Смаргонь наведала намеснік Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Святлана Шаўчэнка, для мясцовай інспекцыі па падатках і зборах настаў час своеасаблівага экзамену на прафесійную падрыхтаванасць. Святлана Аляксандраўна надала ўвагу рабоце з фізічнымі асобамі па дэклараванні даходаў і маёмасці, працяглы час размаўляла з інспектарамі, якія адказныя за названы вышэй напрамак службовай дзейнасці. Яе цікавіла, як укараняюцца электронныя сэрвісы для фізічных асобаў. Магчымасці мабільнай сувязі дазваляюць плацельшчыку на сваім тэлефоне адсочваць інфармацыю, якая датычыць падаткаабкладання, пры дапамозе мабільніка плаціць падаткі. У нашым раёне ўжо 90% юрыдычных асобаў і 75% індывідуальных прадпрымальнікаў перайшлі на электронны сэрвіс абслугоўвання. Цяпер у мясцовай падатковай інспекцыі працуюць над тым, каб павялічыць колькасць фізічных асобаў, якія карысталіся б электронным сэрвісам. Усяму гэтаму Святлана Шаўчэнка надала вялікае значэнне і засталася задаволенай праца
Спрасціць і палепшыць: работнікі падатковых органаў адзначаюць прафісійнае свята
11 июля 201911 июл 2019
1
3 мин