Упершыню маскоўскія госці - ветэраны 3-га гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпуса – прыехалі ў Смаргонь у 1980 годзе па запрашэнні педагагічнага і вучнёўскага калектываў школы №4, цяпер гімназіі. З той пары і пачалося вялікае сяброўства з тымі, хто вызваляў наш горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На тэрыторыі гімназіі расце дрэва памяці, якое пасадзілі падчас першай сустрэчы. У святы ветэраны корпуса атрымліваюць віншаванні ад работнікаў і вучняў гімназіі, а праз кожныя пяць гадоў яны прыязджаюць на беларускую зямлю, каб пабачыць, як расце і харашэе горад, як, нягледзячы на бег часу, тут шануюць памяць загінуўшых у Другой сусветнай вайне. Вось і сёлета 2 ліпеня ў гімназіі віталі сваіх даўніх сяброў: Юрыя Спектара, Рудольфа Рагожына і Алену Аруцюнян. А разам з імі – вучняў кадэцкага класа 1566 школы горада Масквы. Падчас сустрэчы ў райвыканкаме Юрый Міхайлавіч і Рудольф Мітрафанавіч – актывісты савета ветэранаў 3-га гвардзейскага Сталінградскага механізаванага корпуса.