У дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зара” (Чавускі раён, Магілёўская вобласць) уночы на 8 ліпеня пабіліся п’яныя важатыя. Супрацоўнікі лагера вырашылі адзначыць заканчэнне змены, але не змаглі вырашыць, каму выпіваць, а каму глядзець дзяцей. “Закрыццё змены скончылася п’яным мардабоем. Дзеці цэлыя. Твары адзін аднаму начысцілі педагогі. Яны не падзялілі, каму выпіваць, а каму глядзець дзяцей. Раніцай пачаліся разборкі”, — апісвае падзеі суполка “Чаусы Online” “УКантакце”. “Прымірыць педагогаў спрабаваў нарад з Чавускага РАУС. Пры тым што ў лагеры ёсць свой дзяжурны міліцыянер, але самастойна ён не рызыкнуў”, — дадае дэталяў тэлеграм-канал “Nexta Lite”. У лагеры “Зара” Еўрарадыё пацвердзілі, што бойка паміж важатымі сапраўды была. Але “п’яны мардабой” адмаўляюць. “Быў адбой, дзеці спалі, дзяжурныя сядзелі на паверхах, — распавядае Еўрарадыё дырэктар лагера “Зара” Аляксандр Жукоўскі. — Адзін выхавальнік намазаў зубной пастай іншага, калі той спаў. А той, можа спрасоння, не зразумеў… накін