3 ліпеня Дзень Незалежнасці адзначаецца ў Беларусі, а на наступны дзень — у ЗША. У нас у гэты дзень традыцыйна праходзіць парад войскаў і вайсковай тэхнікі. Цэнтр горада некалькі дзён запар перакрываецца для рэпетыцый і, уласна, парада. Бранятэхніка разбівае асфальт (а часам і зносіць слупы на ўзбочыне). Звычайна Дзень Незалежнасці ў ЗША святкуюць без тэхнікі. Перад гледачамі маршыруюць салдаты, а пасля адбываецца вайскова-гістарычны карнавал. Але сёлета ўпершыню за апошнія 28 гадоў па цэнтры Вашынгтона прайшлі танкі — два (!) M1 Abrams. Але гарадская адміністрацыя забараніла праход цяжкай тэхнікі па асфальтаваных вуліцах. Уяўляеце сабе, каб з падобнай пазіцыяй — паберагчы асфальт! — выступіў Мінгарвыканкам? У выніку, каб танкі не пашкодзілі дарожнае пакрыццё, пад іх гусеніцы падклалі адмысловую гуму. Баявыя машыны, якія рухаюцца па гумавых падкладках на малой хуткасці, асфальту не шкодзяць. Каб не выкладаць гумай усе вуліцы горада на шляху танкаў ад базы да цэнтра Вашынгтона, тэхні
Два светы — два парады: разбіты асфальт у Мінску vs танкі на гуме ў Вашынгтоне
8 июля 20198 июл 2019
16
2 мин