З ліпеня, у святочны для ўсёй Беларусі дзень, у Смаргоні ўрачыста адкрылі абноўленую раённую Дашку гонару. На ўрачыстасць прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, родныя і блізкія работнікаў, чые фотапартрэты нядаўна змясцілі на раённую Дошку гонару па выніках працы за 2018 год. Адкрываючы ўрачыстасць, старшыня райвыканкама Генадзь Харужык падзякаваў віноўнікам урачыстасці за добрасумленную працу, актыўны ўдзел у сацыяльна-культурным і грамадска-палітычным жыцці Смаргоншчыны. “Дзякуючы зладжанай рабоце калектываў у раёне дасягнуты добрыя вынікі ў прамысловасці і сацыяльнай сферы, - сказаў Генадзь Васільевіч. – Па развіцці прамысловасці наш раён заняў 1 месца ў вобласці. а за сацыяльна-культурныя дасягненні – 3 месца”. “Прыемна, - адзначыў кіраўнік раёна, - што ў нашым грамадстве ёсць людзі, на дасягненні якіх трэба раўняцца. Мы ўшаноўваем тых, хто аддае Смаргоншчыне свае веды і таленты, працуе на ўмацаванне аўтарытэту раёна, імкнецца зрабіць жы
У Смаргоні ўрачыста адкрылі абноўленую Дошку гонару
3 июля 20193 июл 2019
23
1 мин