3 ліпеня, у Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама вызвалення Смаргонскага раёна, свята ладзілася ў гарадскім парку. Тут працавалі творчыя пляцоўкі: “Беларусь самабытная”, дзе ладзіўся гала-канцэрт пераможцаў раённага агляду-конкурсу “Распахнем акенца творчасці і былі падведзены вынікі фотаконкурсу “Мужнасць застанецца ў вяках”. “Беларусь маладзёжная”. З канцэртнай праграмай выступалі дзіцячыя, маладзёжныя калектывы і асобныя выканаўцы, праводзіліся інтэрактыўныя гульнёвыя праграмы культарганізатарамі раёна. “Беларусь спартыўная”. Гульня ў валейбол, спаборніцтвы па дартсу, турнір па шахматах. “На варце мірнай Беларусі”. На стадыёне былі выстаўлены аўтамабілі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, гарадскога аддзела “Ахова”, райаддзела міліцыі, спецсродкі, зброя. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара.
У Смаргоні на Дзень Незалежнасці праводзіліся культурна-спартыўныя мерапрыемствы
3 июля 20193 июл 2019
9
~1 мин