Найти в Дзене
Наш край

У Баранавічах адзначылі Дзень вышыванкі

	 Дзень вышыванкі традыцыйна адбыўся 2 ліпеня каля Дома гандлю «Радуга»  па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і пры падтрымцы  гарадской улады.
Дзень вышыванкі традыцыйна адбыўся 2 ліпеня каля Дома гандлю «Радуга» па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і пры падтрымцы гарадской улады.

Перад гасцямі свята выступілі мясцовыя творчыя калектывы. Кожны жадаючы мог наведаць майстар-клас па вырабе лялек-мотанак і сашэ, зрабіць аквагрым або прычоску, набыць сувенір з беларускім арнаментам і атрымаць у якасці падарунка стужку з вышыванкай.

Многія з прысутных, нават маленькія дзеці, былі апранутыя ў кашулі з нацыянальным арнаментам.

Валанцёры не давалі сумаваць гасцям свята, заводзячы карагоды, падпяваючы і прапаноўваючы зрабіць фота з роставай лялькай.

Вось што паведамiла Мілана ЖЕГАЛIК, валанцёр БРСМ:

– Я лічу, што такія святы неабходныя нашаму гораду, бо гэта не толькі напамін пра тое, што мы нацыя з багатай гісторыяй і культурай, якімі варта ганарыцца, але і выдатная магчымасць для збліжэння жыхароў Баранавічаў і ўзняцця настрою не толькі сабе, але і ўсім навакольным.

-25

Анастасiя Iванюк

Фота аўтара и Барыса Наваграна

Больш фота - тут