Уладзімір Пуцін не ўзяў у Беларусь свой улюбёны тэрмакубак, з якім яго бачылі ў іншых паездках. Напрыклад, на саміце G20, які праходзіў у японскім горадзе Осака ў канцы чэрвеня, прэзідэнт Расіі піў толькі з белага тэрмакубка з расійскім гербам. Да напояў, расстаўленых на стале, Пуцін не дакранаўся.
А вось у гасцях у Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнт Расіі піў са звычайнага посуду, тэрмакубка фатографы не заўважылі. Няўжо ён забыўся яго ў Осацы? Ці Пуцін давярае Лукашэнку значна больш, чым арганізатарам саміту G20?