Найти в Дзене
Euroradio

Супраць "закону аб адтэрміноўках" прагаласавалі 9 дэпутатаў

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні законаў эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы", які ўжо атрымаў неафіцыйную назву "законам аб адтэрміноўках".  Перад галасаваннем у другім чытанні выступіла толькі адна дэпутатка — Ганна Канапацкая. Яна звярнула ўвагу, што закон выклікаў негатыўну. рэакцыю ў грамадстве, і заклікала калег прыняць узважанае рашэнне. Раней дэпутатка падрыхтавала свае праўкі ў гэты законапраект, але паколькі ён прымаецца ў тэрміновым парадку. то яе прапановы нават не сталі разглядаць.  За прыняцце законапраекта прагаласавалі 85 дэпутатаў, супраць — 9.  Дарэчы, калі закон прымалі ў першым чытанні за яго прагаласавалі 87 чалавек, а супраць 6. Калі новы закон набудзе моц, хлопцы змогуць атрымаць адтэрміноўка ад войска для атрымання адукацыі будзе давацца толькі адзін раз. Іншыя новаўвядзенні чытайце тут.

БЕЛТА
БЕЛТА

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні законаў эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы", які ўжо атрымаў неафіцыйную назву "законам аб адтэрміноўках". 

Перад галасаваннем у другім чытанні выступіла толькі адна дэпутатка — Ганна Канапацкая. Яна звярнула ўвагу, што закон выклікаў негатыўну. рэакцыю ў грамадстве, і заклікала калег прыняць узважанае рашэнне. Раней дэпутатка падрыхтавала свае праўкі ў гэты законапраект, але паколькі ён прымаецца ў тэрміновым парадку. то яе прапановы нават не сталі разглядаць. 

За прыняцце законапраекта прагаласавалі 85 дэпутатаў, супраць — 9. 

Дарэчы, калі закон прымалі ў першым чытанні за яго прагаласавалі 87 чалавек, а супраць 6.

Калі новы закон набудзе моц, хлопцы змогуць атрымаць адтэрміноўка ад войска для атрымання адукацыі будзе давацца толькі адзін раз. Іншыя новаўвядзенні чытайце тут.