Завершана другая дзесяцідзёнка корманарыхтоўкі і падведзены вынікі працы механізатараў і вадзіцеляў, якія працуюць на “зялёным жніве”. Большасць пераможцаў у філіяле “Жодзішкі”. Менавіта туды і накіраваўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Івашка і кіраўніцтва Смаргонскага КХП. Перадавікам корманарыхтоўкі госці ўручылі падарункі і падзякавалі за працу. Як паведаміў дырэктар філіяла “Жодзішкі” Андрэй Янюк, травы першага ўкосу амаль што скошаны. На некаторых палетках па маладой атаве тэхніка пайшла ўжо ў другі раз. Але травы другога ўкосу пакуль што не радуюць. У глебе недастаткова вільгаці. У філіяле “Жодзішкі” ўжо нарыхтавана 14 тысяч тон сенажу і 600 тон сена. Дзякуючы старанням аграрыяў гэта праца працягваецца хуткімі тэмпамі. Станіслаў НАГОРСКІ – пераможца на падборы і здрабненні траў Дырэктар філіяла “Жодзішкі” Андрэй ЯНЮК (справа) узнагароджвае Яўгена ЧАРНУШЭВІЧА Аляксей ПІЛЬСЦЬ у ліку першых на падборы і здрабненні траў Валерый МІКУЛІЧ, Уладзімір МАРОЗ, і Генадзь
Як праходзіць нарыхтоўка “зялёнага жніва” ў філіяле “Жодзішкі”
28 июня 201928 июн 2019
19
~1 мин