Намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук расказаў пра вынікі праверкі дзеянняў міліцыі ў Магілёўскай вобласці пасля знікнення супрацоўніка ДАІ Патаповіча 16 мая. "У супрацоўнікаў міліцыі былі поўныя падставы такім чынам масава правяраць прадстаўнікоў цыганскай дыяспары — як кажуць, адпрацоўваць. Вы ведаеце, якую смску скінуў Патаповіч", — сказаў Стук на прэс-канферэнцыі 25 чэрвеня.
Паводле яго слоў, пракуратура "амаль адразу правяла праверку ў дачыненні да любых незаконных дзеянняў (перавышэнне ўлады і іншае) у дачыненні да прадстаўнікоў цыганскай дыяспары — парушэнні не ўстаноўленыя".
Замгенпрокура расказаў, што пракуратура выявіла толькі нязначныя працэсуальныя парушэнні з боку супрацоўнікаў міліцыі, якія пасля ліквідавалі.
"Акрамя таго, ніводнай заявы (з нагоды дзеянняў міліцыі. — Еўрарадыё) ад асоб цыганскай нацыянальнасці не паступіла", — падкрэсліў Аляксей Стук.