Найти в Дзене

На "бацюшку са свастыкай" пачалі справу за сексуальны гвалт супраць дзіцяці

Канстанцін Бурыкін падчас суда / БЕЛТА
Канстанцін Бурыкін падчас суда / БЕЛТА

На Канстанціна Бурыкіна, вядомага як "бацюшка са свастыкай", пачалі крымінальную справу за сексуальны супраць непаўналетняга дзіцяці. Гэтую інфармацыю пацвярджаюць у Следчым камітэце, піша "Наша Ніва". 

Пра новую крымінальную справу супраць Бурыкіна паведаміў блогер NEXTA ў сваім Telegram-канале. Паводле яго звестак, у матэрыялах пракуратуры гаворыцца, быццам Бурыкін цягам некалькіх год "ажыццяўляў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характара ў дачыненні да непаўналетняй". 

"УСК па Мінску расследуецца крымінальная справа па ч. 3 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характара ў дачыненні да заведама малалетняга) у дачыненні да Канстанціна Бурыкіна", — паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова ў каментары "Нашай ніве".

Некаторыя блогеры паведамлялі, быццам гаворка ішла яшчэ пра заражэнне ВІЧ. Аднак Ганчарова не змагла пацвердзіць гэтую інфармацыю. 

Як распавядала Еўрарадыё, у ліпені 2017 года Бурыкіна асудзілі за незаконнае захоўванне зборі і боепрыпасаў на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Цяпер яму пагражае пакаранне за яшчэ два крымінальныя артыкулы — растрата і сексуальныя дзеянні ў дачыненні да заведама малалетняй асобы.

Бурыкін — грамадзянін Расіі. Пасля адбыцця пакарання яго павінны дэпартаваць з Беларусі.