Штогод з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Залессі святкуюць Купалле. Купальская ноч у Залессі аб'ядноўвае старажытныя традыцыі і рытуалы, сучасныя тэатралізаваныя прадстаўленні, вясёлыя гульні і квэсты. За шмат гадоў яна стала сапраўдным брэндам Залесся: сюды прыязджаюць шматлікія госці не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і іншых краін свету. Прыехаўшы на Купалле ў Залессе, Вы зможаце паўдзельнічаць у абрадавых песнях і карагодах, прайсці рытуал ачышчэнны вадой і агнём, паваражыць на лёс, пакаштаваць напояў, настоеных на водары купальскіх траў, а галоўнае – паспрабаваць знайсці чароўную папараць-кветку праз гульнёвы квэст. Асаблівы настрой свята будуць ствараць фолк-гурт “Vuraj” (Мінск), студыя “Варгін” (Мінск), экс-саліст ансамбля “Песняры” Дзяніс Дзямідаў, DJ Яўген Ермаковіч (Мінск). Убачыць Купалле можна ў самых розных мясцовасцях Смаргонскага раёна, але найбольш вядомае, адметнае і маштабнае масавае гулянне праходзіць у Залессі. З чаг
Абрадавыя песні, гульнёвы квэст, варажба – купальскую ноч у Залессі на Смаргоншчыне адсвяткуюць 6 ліпеня
25 июня 201925 июн 2019
16
~1 мин