Кожны наймальнік павінен клапаціцца аб сваіх работніках, своечасова прадастаўляць ім водпуск, садзейнічаць у аздараўленні. Бо ад здаровага чалавека, які добра адпачыў, больш карысці на працы, упэўнены старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вікенцій Найдзіч. А лепшы адпачынак - у вясенне-летні перыяд, калі сама прырода надае сіл. Адна з галоўных задач прафкамаў прадпрыемстваў і арганізацый - прапанаваць работніку аздараўленне ў санаторыях. Некаторыя з іх належаць Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Для членаў прафесіянальнага саюза ў гэтых санаторыях прадугледжана 25% скідка. У асобных прафсаюзных здраўніцах яна нават большая. Вядома ж, і прафкам павінен паклапаціцца аб работніках, выдаткаваць пэўную суму грошай на аздараўленне і лячэнне работнікаў. Наймальнік таксама. “З накіраваннем людзей у санаторый няма праблем, - кажа Вікенцій Іванавіч. – неабходна толькі загадзя звярнуцца да старшыні прафкама прадпрыемства ці арганізацыі - за два-тры тыдні, максімум за месяц. Прафсаюзны камітэт прад
Адпачынак без рызыкі для сямейнага бюджэту
4 июля 20194 июл 2019
21
1 мин