Хацела зрабіць хуткую замалеўку і напісаць нешта кароткае і пранікнавеннае.
Ідэя вынашвалася пару тыдняў, образ бутэлек сіропу ўзнік за некалькі дзен да таго, калі ўзяла ручку.
Натхненне з’явілася раптоўна, у час занятка ва ўніверы. У таймінг скетча ўлажылася: 20 хвілін – і бутэлькі гатовыя. Так захапілася працэсам, што захацелася адразу сфатаграфаваць і апублікаваць у сацсетках. Але на парах зрабіць гэтага не давялося, таму малюнак застаўся ў блакноце зусім адзін яшчэ на некалькі дзен.
Кожны дзень я адкрывала яго і глядзела. Нешта мне не падабалася. Зразумеўшы, што не можа быць глыбокага сэнсу ў плоскім малюнку, я то павялічвала таўшчыню ліній, то накладвала цені. Яшчэ праз некаторы час прыйшло разуменне, у чым дысананс: у маім уяўленні палічка драўляная, а намалявана нейкая халодная, пласцікавая. Дадала тэкстуры, добра. Яшчэ цені. Яшчэ таўшчэй зрабіла лініі.
Чакала сонечны дзень, каб сфатаграфаваць. Калі быць тачней, дык я чакала, калі буду дома днем, а не ўвечары. Справа ўсе адкладвалася і адкладвалася.
Пара. Фон хачу узорчаты, але ен не павінен адцягваць увагу ад малюнка. Клетка Burberry, хаха. Не хачу я ніякіх фарбаў. Хай будзе чабэ. Як далмацін. Як падручнік па фізіцы 11 класу. Як сіроп сяброўства.
Ferasa, 20.3'19