У Смаргоні, за двума двухпавярховымі дамамі па вуліцы Камсамольскай, на ўчастку зямлі ў некалькі сотак былі градкі. Сёлета вясной тут ужо ніхто нічога не саджаў. А некалькі дзён таму на месцы агарода з’явілася магутная тэхніка - бульдозер і экскаватар. Неўзабаве ўтварылася будаўнічая пляцоўка. “Цікава, што тут будзе? Для ўзвядзення вялікага шматпавярховага дома не хопіць месца. Хіба што можна размясціць невялікі катэдж”, - падумаў я і вырашыў звярнуцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. Там патлумачылі, што на месцы, дзе цяпер працуе землярыйная тэхніка, будзе пабудавана паркоўка для аўтамабіляў жыхароў шматпавярховага дома, які ўзведзены з паўднёвага боку стадыёна, паколькі каля самой “панэлькі” для гэтага няма месца, зроблены толькі праезд. А яшчэ крыху воддаль праектам прадугледжана будаўніцтва чатырох дзвюхкватэрных домікаў. На гэтым не скончыцца будаўніцтва ў раёне вуліцы Камсамольскай. Паблізу здадзеных у эксплуатацыю двух 9-павярховых дамоў плануецца ўзвесці яшчэ д
У Заходнім мікрараёне пабудуюць яшчэ два дамы, паркоўку і магазін
14 июня 201914 июн 2019
27
1 мин