Напярэдадні 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы публікуем вытрымкі з франтавых пісьмаў, якія знаходзяцца ў гісторыкакраязнаўчым музеі. Калі ў вашай сям’і ёсць такія рэліквіі, вы гатовы падзяліцца гісторыяй сваёй сям’і з іншымі, тэлефануйце, прыносьце іх у рэдакцыю. Магчыма, гэтыя радкі крануць самыя патаемныя стрункі душы, магчыма, ад іх з’явіцца камяк у горле і слёзы на вачах. Але гэта наша гісторыя, гэта наша памяць, якую нельга страціць. “Дарагі брацятка…” – пачынаюцца лісты з дому да Іпаліта Блажко. У радках – уся цеплыня вялікіх вясковых сем’яў. Няхай паўграматна напісаныя, не могуць не крануць гэтыя словы: “Мама плакаць не перастае. Адно шчасце і багацце ў нас ты”. У лістах, якія прыляталі да Іпаліта з Сыраватак, няма разважанняў пра высокія матэрыі. Родныя непакояцца: “Калі няма чаго есці, ты пішы нам, мы прышлём”. А ў адказ: “Як нашая гаспадарка? Ці ёсць конь? Той самы, ці памянялі? Як ураджай?”. Іпаліт намагаецца заспакоіць блізкіх. Піша, шт