У Беларусі выкананы яшчэ адзін смяротны прысуд: праваабаронцам стала вядома, што расстралялі Аляксандра Жыльнікава, асуджанага па справе аб забойстве хлопца і яго дзяўчыны ў Мінску. Як адзначае dp.spring96.org, пакуль невядома лёс другога фігуранта гэтай справы — Вячаслава Сухаркі, аднак практыка паказвае, што звычайна адразу расстрэльваюць фігурантаў адной справы. 30 траўня на спатканні з Аляксандрам Жыльнікавым была яго адвакатка і падчас гэтай сутрэчы складала разам са сваім падабаронным скаргу ў Генпракуратуру на разгляд справы па зноў адкрытых абставінах. Сёння, 13 чэрвеня адвакатка зноў прыйшла ў СІЗА №1, каб працягнуць працу па скарзе, але ёй паведамілі, што Жыльнікаў "адбыў па прысудзе" і пацвердзілі, што ён расстраляны. Афіцыйнае пацверджанне ад выкананні прысуду накіруюць сваякам з Мінскага гарадскога суда згодна з працэдурай. Цяпер у Камітэце ААН па правах чалавека на разглядзе знаходзіцца індывідуальны зварот Аляксандра Жыльнікава, які быў зарэгістраваны 24 снежня 2018 г
Выкананы яшчэ адзін смяротны прысуд — расстралялі Аляксандра Жыльнікава
13 июня 201913 июн 2019
5
1 мин