Найти в Дзене

У Смаргоні адбыўся чарговы міні-кірмаш вакансій

У Смаргоні адбыўся чарговы міні-кірмаш вакансій на базе дзяржаўнай службы занятасці. На яго запрасілі беспрацоўных, якія пажадалі навучацца на машыністаў-качагараў кацельняў. З мэтай далейшага працаўладкавання гэтых людзей на мерапрыемства прыйшлі спецыялісты кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый, дзе найбольш патрабуюцца машыністы-качагары. Гэта завод аптычнага станкабудавання, РУП “ЖКГ”, лясгас, раённы Цэнтр культуры. Прадстаўнікі кадравых службаў (злева направа) лясгаса, РУП “ЖКГ”, раённага Цэнтра культуры і завода аптычнага станкабудавання Як адзначыла галоўны спецыяліст дзяржаўнай службы занятасці Галіна Бойка, летась былі падрыхтаваны 17 машыністаў-качагараў і ўсіх іх удалося працаўладкаваць. Сёлета таксама ёсць надзея на паспяховае вырашэнне гэтага пытання. Тым больш, што кадравікі ўжо зацікавіліся беспрацоўнымі, якія неўзабаве пачнуць асвойваць новую для сябе прафесію. Міні-кірмаш вакансій вядуць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканка

У Смаргоні адбыўся чарговы міні-кірмаш вакансій на базе дзяржаўнай службы занятасці. На яго запрасілі беспрацоўных, якія пажадалі навучацца на машыністаў-качагараў кацельняў.

З мэтай далейшага працаўладкавання гэтых людзей на мерапрыемства прыйшлі спецыялісты кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый, дзе найбольш патрабуюцца машыністы-качагары. Гэта завод аптычнага станкабудавання, РУП “ЖКГ”, лясгас, раённы Цэнтр культуры.

Прадстаўнікі кадравых службаў (злева направа) лясгаса, РУП “ЖКГ”, раённага Цэнтра культуры і завода аптычнага станкабудавання

Як адзначыла галоўны спецыяліст дзяржаўнай службы занятасці Галіна Бойка, летась былі падрыхтаваны 17 машыністаў-качагараў і ўсіх іх удалося працаўладкаваць. Сёлета таксама ёсць надзея на паспяховае вырашэнне гэтага пытання. Тым больш, што кадравікі ўжо зацікавіліся беспрацоўнымі, якія неўзабаве пачнуць асвойваць новую для сябе прафесію.

-2

Міні-кірмаш вакансій вядуць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя КРАЧКОЎСКАЯ разам з галоўным спецыялістам дзяржаўнай службы занятасці Галінай БОЙКА (на пярэднім плане)

Пасля месяца тэарэтычных заняткаў і месячнай практыкі новаспечаным машыністам-качагарам кацельняў будуць уручаны пасведчанні дзяржаўнага ўзору. А працаваць гэтыя людзі пачнуць, калі настане ацяпляльны сезон. Але, як адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская, спачатку навучэнцам курсаў трэба добра праявіць сябе падчас вучобы і практычных заняткаў, каб у наймальнікаў не ўзнікла сумненняў у іх прафесійнай падрыхтоўцы.

-3

Беспрацоўныя мужчыны, якія пажадалі навучацца на мышыніста-качагара