Адкрываючы пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы, якое ладзілася на базе цэнтральнай раённай бальніцы, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко адзначыў, што дэмаграфічная бяспека – справа кожнага чалавека. І, безумоўна ж, дзяржавы. Планаванне сям’і, сацыяльна-культурна-бытавыя ўмовы, якасць медыцынскіх аглядаў, дыспансерызацыя, ранняя прафілактыка захворванняў. Трэба, каб чалавек адказна ставіўся да сябе, сачыў за сваім здароўем, умацоўваў яго. У нас жа некаторыя людзі махаюць на гэта рукой. Генадзь Паўлавіч адзначыў, што ў далейшым на пасяджэнні дэмаграфічнага савета будуць разглядацца не толькі медыцынскія пытанні, але і ўмовы, якія ствараюцца для пажылых людзей. Гэта таксама мае непасрэднае дачыненне да дэмаграфічнай бяспекі. Пэўная работа павінна праводзіцца з дзецьмі. Нядрэнна гэта атрымліваецца ў райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Хаця па рабоце з дзецьмі ёсць пытанні. У школьнікаў выяўляюцца выпадкі пагаршэння зроку і паставы. Памяншаецца колькасць юнакоў, якія
73 гады – сярэдняя працягласць жыцця смаргонца
7 июня 20197 июн 2019
11
3 мин