Сёлета аўтапарк №17 г. Смаргоні атрымаў два новыя аўтобусы павышанай камфартабельнасці з адпаведным лагатыпам для абслугоўвання ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія неўзабаве распачнуцца ў нашай краіне. Адзін аўтобус вялікі – МАЗ-251, другі меншы – “Нёман”, на 28 месцаў. За гэтымі аўтобусамі ўжо замацаваны вадзіцелі аўтапарка, якія 14 чэрвеня паедуць у Мінск, дзе будуць абслугоўваць удзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў. У атрыманых аўтобусах вельмі зручныя сядзенні, у салоне ёсць тэлевізар, мікрахвалевая печка, два халадзільнікі, санвузел. Дырэктар аўтапарка №17 Мікалай САМАЙЛОВІЧ каля аўтобуса МАЗ, на якім змешчаны сімвал ІІ Еўрапейскіх гульняў лісяня ЛЕСІК У салоне новенькага “Нёмана” вадзіцель гэтага аўтобуса Алег КАРНЕЙ
У смаргонскім аўтапарку з’явіліся новыя аўтобусы з лагатыпам еўрагульняў
6 июня 20196 июн 2019
20
~1 мин