Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Наш край

Вобраз русалкі ў каляндарна-абрадавай творчасці беларусаў

Беларусы шануюць каштоўныя набыткі сваіх бацькоў, з павагай адносяцца да звычаяў і абрадаў беларускага народа, якія ў сваёй аснове склаліся на золку чалавечай цывілізацыі і перадаваліся ад пакалення да пакалення як духоўная практыка асэнсавання свету, прыроды і самога чалавека ў іх. Цыкл веснавых абрадава-рытуальных дзеянняў і магічна-ахоўных песень завяршаўся непадзельным комплексам траецка—сёмушных і русальных святкаванняў. Вобразу русалкі — прыгожай дэманалагічнай істоты — быў прысвечаны русальны або граны тыдзень. У цэнтры свята знаходзілася расліннасць і ўшанаванне продкаў, якія звязваліся з вобразам русалкі. Ba ўяўлеянях продкаў-язычнікаў русалкі былі бажаствамі або духамі, якія ўладарылі вадой, таму маглі спрыяць урадлівасці папетакаў у асабліва адказны час каласавання жытнёвай нівы. Паводле народнага, русалка жыве ў двайным асяроддзі — у вадзе і на сушы (у балотах, у лясах, у жыце) — і як бы звязвае між сабой дзве прыродныя стыхіі. Вобраз дэманалагічнай істоты прайшоў шлях пера
Оглавление

Беларусы шануюць каштоўныя набыткі сваіх бацькоў, з павагай адносяцца да звычаяў і абрадаў беларускага народа, якія ў сваёй аснове склаліся на золку чалавечай цывілізацыі і перадаваліся ад пакалення да пакалення як духоўная практыка асэнсавання свету, прыроды і самога чалавека ў іх. Цыкл веснавых абрадава-рытуальных дзеянняў і магічна-ахоўных песень завяршаўся непадзельным комплексам траецка—сёмушных і русальных святкаванняў. Вобразу русалкі — прыгожай дэманалагічнай істоты — быў прысвечаны русальны або граны тыдзень. У цэнтры свята знаходзілася расліннасць і ўшанаванне продкаў, якія звязваліся з вобразам русалкі. Ba ўяўлеянях продкаў-язычнікаў русалкі былі бажаствамі або духамі, якія ўладарылі вадой, таму маглі спрыяць урадлівасці папетакаў у асабліва адказны час каласавання жытнёвай нівы. Паводле народнага, русалка жыве ў двайным асяроддзі — у вадзе і на сушы (у балотах, у лясах, у жыце) — і як бы звязвае між сабой дзве прыродныя стыхіі. Вобраз дэманалагічнай істоты прайшоў шлях пераасэнсавання ад увасаблення ўрадлівасці да хрысціянізаванага ўяўлення аб заўчасна памерлых нехрышчонымі дзецях і дзяўчатах. Да сённяшніх дзён захаваліся ў свядомасці беларусаў, з аднаго бокy, шанаванне русалак як ахоўніц калісьці паўнаводных рэк і азёр роднага краю, а з другога — страх перад імі з-за таго, што яны, щукаючы сабе пару, могуць зачараваць хгтопца і завесці з сабою ў ваду.

Сярод народных вераванняў сустракаюцца павер’і, што ў адзін з дзён Зяленых святак русалкі, якія жылі ў рачных зараслях, выходзілі з вады і да святога Пятра бегалі па жыце, гулялі ў прыгожых бярозавых гаях. Паводле фальклорных запісаў Шэйна, “русалкі пад Сёмуху выходзяць на бераг і застаюцца там на працягу ўсяго лета. Удзень яны тады ходзяць па палях і лясах і калі каго ўбачаць, то клічуць да сябе, даганяюць непаслухмянага і казычуць яго да таго часу, пакуль ён не памрэ ад сутаргаватага смеху. Уночы ж русалкі робяць на дрэвах арэлі і гушкаюцца на іх, падпільноўваючы ахвяру. Згубнае ўздзеянне русалак на чалавека мацней за ўсё на працягу наступнага за Сёмухаю тыдня, які таму ў сялян і называецца русальны” [7,198]. Асноўны іх занятак — пагушкацца на бярозавым голлі і завіць з яго зялатыя вянкі. У гэты дзень збіраліся людзі па гаях, прылеглых да жытніх загонаў, і дзяўчаты вілі вянкі з бярозавых галінак. Як зберагальны сродак ад помслівых чараўніц-русалак, моладзь спявапа своеасаблівыя русальныя песні. А ў апошні вечар русальнага тыдня дзяўчаты, кіруючыся вераваннямі нашых продкаў, хадзілі ў лес і вешалі вянкі з кветак на дрэвы, упэўненыя, што русалкі выкарыстаюць іх і будуць бегаць па лясах і палях менавіта ў гэтых вянках. Іншы раз дзяўчаты вілі вянкі для сябе і для сваіх найбліжэйшых, якім жадалі на шчасце. Завіваючы вяночкі, дзяўчаты спявалі песню:

Мы заўём вяночкі
На гады добрыя,
На жыта густое,
На авёс расісты,
На грэчку чорную,
На капусту белую.

Як бачым з песні, вянок выконвае сакральную функцьпо дабрачынасці і дастатку. Спяваючы песні, людзі імкнуліся черадаць праз вобраз завітага вяночка свае мары пра шчаслівы лес (“гады добрыя”); просьбу да зямлі, каб год быў ураджайным. Гэта Дае падставу лічыць, што завіванне вянкоў было звязана з гаспадарчай дзейнасцю, хаця гэта сувязь у песні не раскрываецца, а толькі дэкларуецца.

Падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс.Дзэне і будзеце ў курсе новых публікацый і даследаванняў!

Русальная абраднасць ўвасобіла ў сабе перажыткі аграрнага культа ў выглядзе рэлігійна-магічных абрадаў і свят, прымеркаваных да важнейшых момантаў сельскагаспадарчага календара. Гэтыя святы атрымалі назву русалій. У літаратурных славянскіх помніках назва “русаліі” сустракаецца з XI стагоддзя як абазначэнне язычніцкіх ігрышч і тыдня, пяпярэдняга Тройцы, ці наступнага за ёю. У старажытнай Русі яны з’яўляліся кульмінацыйным пунктам язычніцкіх свят. У час святкавання гучала музыка, чуліся песні, людзі танцавалі, праводзілі ваенньїя гульні, тэатралізаваныя прадстаўленні. Некаторыя асаблівасці гэтых старажытных святаў трывала захаваліся ў абрадах “провадаў русалак”. Самым распаўсюджаным часам правядзення абраду з’яўляліся запускі на Пятроў пост. Але іншы раз тэрміны русальскіх святаў звязваліся не з царкоўным месяцасловам, а з ростам у полі жыта. Невыпадкова ў беларусаў існавала павер’е, што русалка сцеражэ квітнеючае жыта, таму сустракаюцца ў беларускім фальклоры песні, у якіх замаўляецца жытнёвы палетак: Там русалкі ў жыце Зялёным сядзелі.

Рана-рана,
Зялёным сядзелі.

А мой каласочак,
Як яварочак.

Рана-рана,
Як яварочак.

А мая жыцінка,
Як праскурачка.

Рана-рана,
Як праскурачка:
У печцы піражком,
На стале калачком,

Рана-рана,
На стале калачком.

У некаторых мясцінах Беларусі дзяўчаты плялі русалцы адзін вялікі вянок, у другіх — некалькі, якія адзявалі на шыю, галаву, вешал і на рукі. Правёўшы русалку да мяжы жытнёвага поля, моладзь кідала свае вянкі ў жыта. На наступны дзень дзяўчаты вярталіся сюды, адшуквалі свой вянок і неслі дадому, дзе разрывалі яго на некалькі частак і раскідвалі на градах, каб расла добрая капуста і агуркі.

У.Сысоў адзначаў, што ў вёсках беларускага Палесся дзяўчатьі каля жыта раскладвалі вогнішча, скакалі праз яго і спальвалі сарваны з русалкі вянок [6,144]. Цікава, што дзяўчаты-русалкі кідалі свае вянкі ў хлопцаў, што скакалі праз запаленае вогнішча. У гэтым выпадку вянкі выконвалі функцыю, супадаючую з язычніцкай сімволікай вянка як знака выбрання. На Гомельшчыне пры провалах русалак хлопцы і дзяўчаты раскладвалі ў лесе некалькі кастроў у рад. Русалкай выбіралі самую прыгожую дзяўчыну, галаву якой упрыгожвалі вянком з кветак і траў. дзяўчаты разам з русалкай ішлі да ручая, дзе адбывалася варажба, якая суправаджалася песнямі. Пасля русалка здымала вянок і вешала яго на дрэва. Гэта дзеянне суправаджалася песняй: Русаланкі, зямляначкі,

На дуб лезлі, кару грызлі,
Зваліліся, забіліся.
Тройца.

Відавочна, у песні раскрываецца сутнасць провадаў русалак. Дэманалагічная істота як прадстаўнік замагільнага свету павінна пакінуць эямлю і не шкодзіць чалавеку сваімі дзеяннямі.

Праз тыдзень дзяўчаты прыходзілі развіваць вянкі, на аснове якіх адбывалася варажба. Пры гэтым заўважалі: калі чый вянок не засох — таму доўга жыць, а калі засох ~ таму смерць блізка. У іншых мясцовасцях вянкі кідалі на ваду і назіралі: калі адзін вяночак сыходзіўся з другім, лічьші, што дзяўчына выйдзе замуж. Як бачым, вянок у русальнай абраднасці падпарадкаваны двум асноўным напрамкам: клопат пра ўраджай і пра шчаслівы шлюб.

У некаторых мясцовасцях пасля вышэй апісаных дзеянняў дзяўчаты рабілі з саломы чучала русалкі, падобнае на чалавека. Калі ўсе вянкі надзеты і саламянае чучала гатова, беглі ў поле з русалкай наперадзе і спявалі:

Працяг артыкула чытайце на Краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны.